У Беларусі Нацыянальны стадыён, які адкрыў Лукашэнка, пацёк
- 9.06.2025, 20:17
Дыктатар назваў арэну «сімвалам моцнага беларуска-кітайскага сяброўства».
У суботу, 7 чэрвеня, Аляксандр Лукашэнка адкрыў новую арэну на ўрачыстай цырымоніі перад матчам паміж моладзевымі камандамі Беларусі і Кітая, сустрэча закончылася з лікам 1:1.
Лукашэнка назваў адкрыццё «грандыёзнага збудавання» – Нацыянальнага футбольнага стадыёна каля плошчы Ванеева на паўднёвым усходзе Менска – «найвялікшай падзеяй» для Беларусі.
«Велічная арэна, як і новы басейн міжнароднага ўзроўню, была спраектаваная і пабудаваная нашымі сябрамі з Кітайскай Народнай Рэспублікі», – сказаў ён 7 чэрвеня на адкрыцці спартовага аб'екта.
«Я перакананы, што гэты стадыён стане яшчэ адным пазнавальным вобразам нашага горада-героя Менска, сімвалам моцнага беларуска-кітайскага сяброўства», – сказаў Лукашэнка.
Стадыён, які адкрыўся ўсяго два дні таму, працёк праз моцны дождж.
Нацыянальны стадыён у Менску змяшчае 33 000 гледачоў; у будаўніцтве арэны ўдзельнічалі кітайскія спецыялісты.