BE RU EN

HIMARS знішчыў базу УС РФ у Рыльску

  • 9.06.2025, 20:31

Z-канал у жалобе.

УСУ атакавалі расейскіх акупантаў у горадзе Рыльск, што на Куршчыне. Папярэдне, удар быў нанесены амерыканскай рэактыўнай сістэмай HIMARS.

Кадры Telegram даступныя на канале «Украіна 365».

Расейскія ўлады паведамляюць пра 3 параненых і аднаго загінулага, абвінавачваючы Украіну ва ўдары па «цывільным аб'екце» — Доме культуры.

«Быў ракетны абстрэл, у выніку чаго ён (дом культуры — рэд.) цалкам гарыць. 3 чалавекі параненых павезлі ў бальніцу, 1 загінулы, згарэлы. Гэта папярэдняя інфармацыя», - распавёў сведка.

Тое, што аб'ект быў цывільным, ужо зняпраўдзіў расейскі Z-рэсурс «Паўночны канал».

«Рыльск. Чатыры ракеты HIMARS (...) У будынку сапраўды размяшчаліся нашы вайскоўцы, як і ў сотнях іншых цывільных аб'ектах па ўсім памежжы... Чарговае прывітанне камандаванню і іх падыходу да выбару месцаў дыслакацыі. Колькі ўжо па Рыльску прылятала? Высноў, як заўсёды, ніхто не зрабіў", - напісаў z-канал.

Апошнія навіны