У Чэбаксарах гарыць расейскі завод
- 9.06.2025, 7:37
Раздаецца выбух за выбухам.
У горадзе Чэбаксары (сталіца Чувашскай Рэспублікі) гэтай ноччу раздаюцца гучныя выбухі, пасля трапляння ў завод пачаўся маштабны пажар, піша unian.net.
Са звестак расейскага праекта ВЧК-ОГПУ, у горадзе адзін за адным раздаюцца выбухі. Пад ударам апынуўся завод УНДІР (Усерасійскі навукова-даследчы інстытут рэлебудавання). Мясцовыя ўлады пакуль не каментавалі атаку.
Паводле звестак з адкрытых крыніц, УНДІР займаецца распрацоўкай у вытворчасцю сістэм рэлейнай абароны і аўтаматыкі для падстанцый. У 2007 годзе было створана асобнае падраздзяленне - УНДІР-прагрэс, якое займаецца распрацоўкай радыёэлектронных сістэм для вайсковай тэхнікі.
Гаворка ідзе аб вытворчасці перашкодаабароненых навігацыйных модуляў «Камета»/«Камета-М», якія выкарыстоўваюцца ў крылатых ракетах (тыпу 9М723 «Іскандэр-М», 3М-14 «Калібр» і г. д.) і БПЛА («Арлан-10» і падобныя).
Завод размешчаны непасрэдна ў Чэбаксарах, прыкладна за4 кіламетрах ад галоўнай установы УНДІР. У 2023 годзе ён трапіў пад міжнародныя санкцыі з-за поўнамаштабнай вайны супраць Украіны.