BE RU EN

Дзёрзкая аперацыя СБУ: з'явіліся новыя здымкі са спадарожнікаў

  • 4.06.2025, 16:29

Украінскія дроны знішчылі аэрадром “Белая".

На новых здымках спадарожніка Planet Labs за сераду, 4 чэрвеня, зафіксаваныя наступствы атакі беспілотнікаў на расейскі аэрадром «Белая» ў Іркуцкай вобласці.

Свежыя фота апублікавала выданне «Радыё Свабода».

Спадарожнік зафіксаваў пашкоджанні прынамсі сямі стратэгічных бамбавікоў: трох Ту-95 і чатырох Ту-22. Выданне адзначае, што на здымках можна заўважыць і наступствы пажараў.

1 чэрвеня СБУ правяла маштабную аперацыю знішчэння расейскіх самалётаў. Паводле звестак крыніц NV, было пашкоджана больш за 40 самалётаў, якія Расея выкарыстоўвала для нападаў на ўкраінскія гарады, у тым ліку А-50, Ту-95 і Ту-22М3. Самалёты на аэрадромах «Аленья і «Белая» былі пашкоджнаыя дронамі, якія вылецелі з прыпаркаваных непадалёк фур.

Мэтай аперацыі былі аэрадромы на тэрыторыі Расеі: Аленья ў Мурманскай вобласці РФ, аэрадром Белая — у Іркуцкай вобласці, Дзягілева — у Разанскай, Іванава — у Іванаўскай. Удар па авіябазе Белая стаў першай украінскай атакай па аб'ектах у Сібіры з пачатку вайны Расеі супраць Украіны.

Ход аперацыі кантраляваў асабіста прэзідэнт Украіны Уладзімір Зяленскі, а рэалізоўваў кіраўнік СБУ Васіль Малюк і калектыў Службы.

Апошнія навіны