СБУ трэцім разам атакавала Крымскі мост, падарваўшы апоры
- 3.06.2025, 14:41
Раскрытыя дэталі новай аперацыі.
Служба бяспекі Украіны правяла чарговую ўнікальную аперацыю і трэцім разам ударыла па Крымскім мосце.
Пра гэта паведамляе РБК-Украіна са спасылкай на прэс-службу СБУ.
Паводле інфармацыі СБУ, аперацыя доўжылася некалькі месяцаў. Спачатку агенты СБУ замінавалі апоры Крымскага моста, а сёння, без ахвяр сярод цывільнага насельніцтва, а 04:44 раніцы першае выбуховае прыстасаванне было актываванае.
Падчас выбуху былі моцна пашкоджаныя падводныя падпоркі апор на ўзроўні дна. У СБУ зазначаюць, што было выкарыстана 1100 кг выбухоўкі ў тратылавым эквіваленце. Фактычна мост знаходзіцца ў аварыйным стане.
Старшыня СБУ, генерал-лейтэнант Васіль Малюк асабіста кантраляваў правядзенне аперацыі і каардынаваў яе планаванне.
«Бог любіць Тройцу, а СБУ заўсёды даводзіць задуманае да канца і ніколі не паўтараецца. Раней мы двойчы ўдарылі па Крымскаму мосту ў 2022 і 2023 гадах. Таму сёння прадоўжылі гэтую традыцыю ўжо пад вадой. Ніякім незаконным аб'ектам РФ няма месца на тэрыторыі нашай дзяржавы. Таму Крымскі мост - абсалютна законная цэль, асабліва ўлічваючы тое, што вораг выкарыстоўваў яго як лагістычную артэрыю для забеспячэння сваіх войск. Крым - гэта Украіна, і ўсе праявы акупацыі будуць атрымліваць наш жорсткі адказ», - адзначыў Малюк.