BE RU EN

З'явіліся спадарожнікавыя здымкі: УСУ пацэлілі ў ключавы завод РФ

  • 10.06.2025, 17:52

Таксама ўкраінцы паспяхова ўдарылі па нафтабазе ў Энгельсе.

Атака Сіл абароны Украіны на нафтабазу ў Энгельсе ў РФ была больш эфектыўнай, чым меркавалася раней. Пра гэта сведчаць новыя спадарожнікавыя здымкі, якія атрымаў NV.

На здымках ад 10 чэрвеня можна заўважыць знішчэнне або крытычнае пашкоджанне прынамсі пяці ці сямі рэзервуараў з палівам, што ўдвая больш, чым лічылася раней.

7 чэрвеня NV публікаваў спадарожнікавыя здымкі, якія фіксавалі наступствы нападаў на Энгельс. На здымках можна было ўбачыць маштабны пажар і разбурэнні, аднак праз вялікае задымленне, якое расцягнулася на дзясяткі кіламетраў, ацаніць маштабы разбурэнняў было немагчыма.

Таксама спадарожнікавыя здымкі пацвярджаюць паспяховую атаку БПЛА на завод ВНІІР-Прагрэс у горадзе Чэбаксары на тэрыторыі Чувашскай рэспублікі РФ, што за 975 км ад дзяржаўнай мяжы Украіны.

На 10 чэрвеня праз невысокую якасць кадраў складана ацаніць маштабы разбурэнняў, аднак на даху аднаго з карпусоў з'явіліся сляды пажару. З той якасцю кадраў, што ёсць цяпер, пажар цяжка заўважыць адразу, аднак змены становяцца відавочнымі ў параўнанні са здымкамі спадарожнікаў да атакі БПЛА.

Раней у Генштабе УСУ паведамлялі, што сілы абароны ў ноч на 9 чэрвеня пацэлілі прадпрыемства ВНІІР-прагрэс у Чэбаксарах. Па прадпрыемстве раснйскага ваенна-прамысловага комплексу ўдарылі прынамсі два дроны, узнік маштабны пажар.

Апошнія навіны