BE RU EN

Якія імёны найчасцей даюць дзецям у Беларусі?

  • 1.06.2025, 11:37

Апублікаваны рэйтынг.

У Міжнародны дзень абароны дзяцей беларускі статыстычны камітэт даў статыстыку пра самыя папулярныя імёны дзяцей у Беларусі.

Не будзем трымаць інтрыгу: дзяўчынак часцей за ўсё называюць Ганна, Ева і Сафія, а хлопчыкаў – Міхаіл, Мацвей і Цімафей.

Таксама Белстат паведаміў, што ў Беларусі на 1 студзеня 2025 года жыло больш за 1,764 млн дзяцей, а гэта 19,4% ад усяго насельніцтва краіны.

81,2% дзяцей жыве ў гарадской мясцовасці і 18,8% – у сельскай. На 1 тысячу хлопчыкаў прыпадае 950 дзяўчынак.

Топ-5 дзіцячых імёнаў у Беларусі за апошнія гады не моцна змяніўся. Хлопчыкам часцей за ўсё давалі такія імёны, як Міхаіл, Мацвей, Цімафей, Арцём, Марк. А дзяўчынак часцей за ўсё называлі Сафія, Ева, Ганна, Марыя, Аліса.

Апошнія навіны