BE RU EN

Украінская выведка заявіла пра падрыў расейскага ваеннага цягніка

  • 1.06.2025, 10:15

Парушаная ключавая лагістычная артэрыя акупантаў.

У ноч на 31 траўня 2025 года на чыгуначным адрэзку каля часова акупаванага пасёлка Якімаўка Мелітопальскага раёна Запарожскай вобласці адбыўся выбух – быў падарваны расейскі вайсковы цягнік. Пра гэта паведамляе Галоўная ўправа выведкі Мінабароны Украіны.

Паводле звестак ГУР, «таварняк» рухаўся ў бок анэксаванага Крыма. У выніку выбуху цягнік з цыстэрнамі з палівам і грузавымі вагонамі сышоў з рэек.

Як сцвярджаецца, ключавая лагістычная артэрыя расейскіх войскаў на акупаваных тэрыторыях Запарожскай вобласці і Крыма была парушаная.

Апошнія навіны