BE RU EN

У Расеі абрынуўся другі за ноч чыгуначны мост

  • 1.06.2025, 8:50

На гэты раз у Курскай вобласці.

У Курскай вобласці РФ на 48-м км трасы Трасна – Калінаўка абрынуўся чыгуначны мост, калі па ім ехаў грузавы лакаматыў. Частка цягніка рухнула ўніз на аўтамабільную дарогу пад мостам. Загарэўся цеплавоз.

«Паводле папярэдняй інфармацыі, у аднаго з машыністаў цеплавоза пашкоджаныя ногі – усю брыгаду даставілі ў лякарню. Яны знаходзяцца пад наглядам медыкаў.

Аўтамабільная дарога, якая знаходзіцца пад мостам, перакрытая, рух арганізаваны ў аб'езд.

Прычына падзення моста будзе вызначаная. На месцы працуюць усе аператыўныя службы», паведаміў РІА «Новости» кіраўнік рэгіёну Аляксандр Хінштэйн.

Афіцыйна прычыны здарэння не названыя.

Адзначым, сёння ноччу ў Бранскай вобласці РФ адбыўся абвал моста на пасажырскі цягнік, у выніку чаго загінулі сама меней сем чалавек, яшчэ больш за тры дзясяткі атрымалі траўмы.

Апошнія навіны