Польшча выбірае прэзідэнта
- 1.06.2025, 8:43
Стартаваў другі тур.
У Польшчы пачаўся другі тур прэзідэнцкіх выбараў, у якім сышліся кандыдат ад «Грамадзянскай кааліцыі» Рафал Тшаскоўскі і Караль Наўроцкі, які падтрымліваецца «Правам і справядлівасцю». Галасаванне стартавала 1 чэрвеня а 7-й паводле мясцовага часу (8-я паводле Менска).
Ужо закончылася галасаванне ў ЗША, аднак вынікі стануць вядомыя толькі пасля заканчэння выбараў у Польшчы. Выбарчыя ўчасткі закрыюцца а 21-й (22-я паводле Менска).
Адзначым, у першым туры выбараў, які закончыўся 18 траўня, Рафал Тшаскоўскі набраў 31,36% галасоў, а Караль Наўроцкі 29,54%. Паводле апытанняў, абодва кандыдаты маюць роўныя шанцы на перамогу. Вынік могуць вызначыць некалькі дзясяткаў тысячаў галасоў.