BE RU EN

У РФ мост упаў на пасажырскі цягнік

  • 1.06.2025, 8:02

Мінімум сем загінулых.

У Бранскай вобласці РФ адбыўся абвал моста на пасажырскі цягнік, у выніку чаго загінулі сама меней сем чалавек, яшчэ больш за тры дзясяткі атрымалі траўмы.

Пра гэта паведамляюць Міністэрства надзвычайных сітуацый РФ і губернатар рэгіёну Аляксандр Багамаз.

Паводле звестак надзвычайных службаў, спачатку паведамлялася пра трох загінулых і 28 шпіталізаваных. Пасля губернатар удакладніў, што колькасць загінулых вырасла да сямі чалавек. Сярод пацярпелых – двое дзяцей. Усе параненыя дастаўленыя ў медыцынскія ўстановы. На месцы прадаўжаюцца аварыйна-выратавальныя працы.

Расейскія медыя інфармуюць, што сярод загінулых – машыніст цягніка, цяжкія траўмы атрымала дзіця груднога ўзросту. У ліквідацыі наступстваў аварыі задзейнічана 11 брыгадаў хуткай дапамогі, у тым ліку дзіцячы рэанімабіль.

Як паведаміў губернатар, аварыя адбылася ў раёне аднаго з адрэзкаў федэральнай аўтадарогі А240, дзе мост упаў на пасажырскі цягнік.

У выніку аварыі сышоў з рэек лакаматыў і некалькі вагонаў пасажырскага цягніка, які накіроўваўся з Клімава ў Маскву.

Апошнія навіны