Зяленскі зрабіў новую заяву аб Курскай аперацыі УСУ
- 31.05.2025, 21:55
Прэзідэнт Украіны канстатаваў, што сітуацыя на фронце застаецца няпростай.
Курская аперацыя УСУ ўтрымлівае значную колькасць расейскіх войскаў ад актыўных наступаў на фронце ва Украіне. Аб гэтым сказаў у вячэрнім звароце ўкраінскі прэзідэнт Уладзімір Зяленскі.
- Сітуацыя на фронце застаецца няпростай. На некаторых кірунках мы фіксуем павялічаную расейскую актыўнасць. Найбольш сур'ёзныя баі ідуць на Пакроўскім, Ліманскім і Купянскім напрамках, - дэталізаваў украінскі прэзідэнт.
Ён дадаў, што УСУ працягваюць аперацыю ў Курскай вобласці РФ, якая ўтрымлівае значную колькасць расейскіх войскаў ад актыўнасці на тэрыторыі Украіны.
- Вайна павінна выходзіць на тэрыторыю Расеі - туды, адкуль яна прыйшла, - перакананы прэзідэнт Украіны.