«Раней на 100 рублёў жылі тыдзень, а зараз - дзень»
- 31.05.2025, 20:12
Беларусы ў шоку ад росту коштаў у крамах.
Мама дзвюх дачок паказала ў TikTok, што менавіта яна купіла ў "Еўраопце" на суму 89,34 рубля (27 даляраў). У пакеце: хлеб, пачак масла, крыху сыра, садавіна, капуста, макароны, мяса і гародніна. Без прысмакаў - базавыя прадукты, піша сайт BGmedia.
«Кавалачак сыру каштуе амаль сем рублёў. Далей я купіла на восем рублёў яблыкаў, на сем рублёў шэсць апельсінаў - вы разумееце цэннікі? …>; Гэта яшчэ не ўсё. Амаль на 10 рублёў капуста завесіла. І самае дарагое з гэтага пакета кавалачак мяса. Ён завесіў на 27 рублёў, тут амаль два кілаграмы. Дурдом, таварышы! Пытанне: што я купіла такога, што мы будзем есці ўвесь тыдзень?», - абураецца аўтарка роліка.
Рэакцыя не прымусіла сябе чакаць: ролік выклікаў лавіну каментароў ад беларусаў з усёй краіны.
«Раней на 100 рублёў жылі тыдзень. Цяпер – дзень»
У першых каментарах людзі параўноўваюць сённяшнія кошты з мінулымі.
«Раней за 100 р можна было затарыцца на тыдзень. Цяпер гэта на адзін дзень для сям'і».
«Вясела жывём. Рабства быццам бы скасавалі, а пачуццё - быццам працуем толькі на ежу».
«Беларусь стала крінай на выжыванне. У нас у раёне заробкі 500 - 1 000 р - гэта столь. А з коштамі стала нешта нерэальнае».
«Аўтар, вы маеце рацыю. Спажывецкі кошык зараз па кошце вышэйшы за нашы магчымасці».
«Учора таксама схадзіла ў краму, мы з мужам у шоку ад коштаў!».
Гародніна - ужо далікатэс?
Каментатары адзначаюць, што нават сезонная гародніна і садавіна становяцца раскошай.
«Агуркі, памідоры, пекінская капуста - гэта ўжо з катэгорыі «па святах».
«Свежую гародніну не купляю, даядаю кансервацыю, што на зіму нарыхтавала».