У падмаскоўным Краснагорску ўспыхнуў маштабны пажар
- 31.05.2025, 19:38
Гарыць завод вытворчасці гумовага абутку.
У падмаскоўным Краснагорску ўспыхнуў маштабны пажар. Паводле папярэдняй інфармацыі, агонь ахапіў абутковы склад, размешчаны на тэрыторыі, дзе некалькі гадоў таму ўжо адбываўся аналагічны інцыдэнт.
Відавочцы паведамляюць, што слупы дыму бачныя не толькі ў самім Краснагорску, але і з розных раёнаў Масквы.
"Цяпер дым відаць з розных куткоў горада, а таксама яго назіраюць жыхары некалькіх раёнаў Масквы", – піша тэлеграм-канал Mash. Прычыны ўзнікнення пажару пакуль не ўстаноўлены.