BE RU EN

УСУ знішчылі расейскі ЗРК «Тор-М2»

  • 31.05.2025, 18:45

Адзін удар - мільённыя страты.

На ўсходнім кірунку ўкраінскія разведчыкі выявілі і дапамаглі знішчыць расейскі зенітны ракетны комплекс "Тор-М2" коштам блізу 25 мільёнаў даляраў.

Аб гэтым заявіла аператыўна-стратэгічная групоўка ўкраінскіх войскаў "Хорціца".

Дзякуючы ўмелым дзеянням разведчыкаў брыгады артразведкі "Чорны лес" украінскім вайскоўцам атрымалася выявіць і скарэктаваць удар па расейскім ЗРК малой далёкасці «Тор-М2».

- Знішчэнне важных узораў узбраення акупацыйнага войска - гэта зніжэнне магчымасцяў ворага на полі бою на працягу доўгага часу, - адзначылі ў АСВУ "Хорціца".

Прыблізны кошт гэтага комплексу 25 мільёнаў даляраў.

Апошнія навіны