BE RU EN

У Бярозе выпускнікоў школ перад цэнтралізаваным іспытам абшуквалі

  • 31.05.2025, 18:15

Фотафакт.

29 траўня ў СШ №3 Бярозы прайшоў цэнтралізаваны іспыт па беларускай і расейскай мовах. Раённая газета апублікавала відэа выпускнікоў, якія ідуць на ЦЭ.

На ўваходзе ў школу іх сустракалі супрацоўнікі міліцыі, якія абшуквалі падлеткаў, зазначае «Салідарнасць».

У аднаго з іх за спінай быў аўтамат Калашнікава. І не проста аўтамат - вайсковая версія, а не скарочаны варыянт, які часцей выкарыстоўваюць супрацоўнікі МУС.

У каментарах да роліка завязалася невялікая дыскусія, аўтары відэа сцвярджалі, што ўсё гэта - банальныя захады бяспекі. Але што такога здарылася ў краіне, праз што школьнікаў на парозе школы сустракаюць з баявой зброяй, тлумачыць ніхто не стаў.

Апошнія навіны