BE RU EN

Мерц і Трамп сустрэнуцца 5 чэрвеня ў Белым доме

  • 31.05.2025, 18:09

Адной з тэм перамоў стане вайна ва Украіне.

Канцлер Нямеччыны Фрыдрых Мерц наведае 5 чэрвеня Вашынгтон і сустрэнецца з Дональдам Трампам у Белым доме. Пра гэта ў суботу, 31 траўня, паведаміў афіцыйны прадстаўнік урада ФРГ Штэфан Карнеліус, піша «Нямецкая хваля».

З ягоных слоў, Мерц вылеціць у ЗША ўвечары ў сераду, 4 чэрвеня. У праграме візіту - сустрэча з Трампам у Белым доме, сумесны абед і прэс-канферэнцыя.

- Асноўная ўвага ў ходзе абмеркавання будзе ўдзелена дачыненням паміж дзвюма краінамі і міжнародным пытанням, такім як расейская агрэсія супраць Украіны, сітуацыя на Блізкім Усходзе і гандлёвая палітыка, - сказана ў паведамленні ўрада ФРГ.

Раней Трамп запрасіў Мерца ў ЗША

8 траўня Мерц упершыню стэлефанаваўся з Трампам. Канцлер ФРГ запрасіў кіраўніка Белага дома ў Нямеччыну, а Трамп яго - у Вашынгтон. Тая гутарка працягнулася блізу паўгадзіны і ў асноўным была прысвечана вайне ва Украіне.

Раней Мерц заяўляў, што мае намер наведаць ЗША да самітаў "вялікай сямёркі" і NATO, якія пройдуць у чэрвені.

Апошнія навіны