BE RU EN

«Пры афармленні пашпарта ўзніклі праблемы»

  • 31.05.2025, 17:37

Беларуска паскардзілася на аддзел грамадзянства і міграцыі.

Карыстальніца TikTok Катруся нарадзіла дачку ад замежнікам з Афрыкі. Дзяўчынка з'явілася на свет у Беларусі - і атрымала пасведчанне аб нараджэнні на расейскай мове. Цяпер маці афармляе дзіцяці пашпарт. Але ўзніклі праблемы. Іх прычына - у незвычайным імені дзіцяці, піша «Зеркала».

- Пашпартны стол (так людзі называюць аддзел па грамадзянстве і міграцыі пры РУУС або РАУС. - Заўвага.) сапсаваў імя маёй дачкі. У Беларусі нельга проста ўзяць і запісаць імя так, як яно ёсць у арыгінале, - скардзіцца Катруся. - Мы далі дачцы прыгожае падвойнае імя замежнага паходжання - Estelle (выбрала я), а другое Thandie даў бацька. Гэта традыцыйнае афрыканскае імя племя Зулу, азначае "каханая".

Паколькі Эстэль нарадзілася ў Беларусі, яе самы першы дакумент - пасведчанне аб нараджэнні - быў выдадзены на расейскай мове. Адпаведна, гэта і быў першасны дакумент для пашпартнага стала. У Беларусі трэба прытрымлівацца строгіх правілаў транскрыпцыі.

Я ўмольвала дзяўчыну ў пашпартым стале, але на ўсё атрымала толькі таблічку з літарамі. Таму Estelle ператварылася ў Estel, а Thandie у Tandi. Вы сутыкаліся з такім? Як выходзілі з сітуацыі?

Апошнія навіны