Гол пачаткоўца «Манчэстэр Сіці» прызнаны найлепшым у сезоне АПЛ
- 31.05.2025, 17:21
Відэафакт.
Ангельская Прэм'ер-ліга абвясціла пераможцу ў намінацыі «Гол сезону».
Аўтарам найлепшага ўзяцця брамы у сезоне АПЛ стаў егіпцянін Амар Мармуш, які толькі ў студзені далучыўся да «Манчэстэр Сіці».
У матчы 37-га тура чэмпіянату Англіі супраць «Борнмута» Мармуш патрапіў у браму неверагодным ударам здалёк. У тым матчы "гараджане" перамаглі з лікам 3:1.
Пасля дэбюту за "Сіці" Мармуш правёў 16 паядынкаў, забіў шэсць галоў і зрабіў дзве дзейсныя перадачы ў АПЛ.