DeepStrike: Украіна ўразіла 58 аб'ектаў у расейскім тыле
- 31.05.2025, 17:11
Толькі за травень.
За травень 2025-га года Сілы абароны Украіны нанеслі ўдары па 58 цэлям на тэрыторыі Расеі, паведаміў гетман УСУ Аляксандр Сырскі.
- Знішчаем ворага і яго абаронны патэнцыял і ў глыбокім тыле. Так, сродкамі DeepStrike у траўні былі нанесеныя ўдары па 58 цэлях на тэрыторыі РФ - пашкоджаныя вайсковыя аб'екты, падарваныя магчымасці вайскова-прамысловага комплексу агрэсара, - распавёў вайсковец.
Са слоў Сырскага, сярод пашкоджаных цэляў былі магутнасці расейцаў па вытворчасці выбуховых рэчываў і ўдарных беспілотнікаў.