BE RU EN

Украінскія памежнікі распляжылі артылерыю і хованкі РФ

  • 31.05.2025, 13:44

Відэафакт з Курскай вобласці.

Украінскія аператары дронаў ударылі па пазіцыях войска РФ на Курскім кірунку. Знішчаная артылерыя і бліндажы.

Пра гэта паведамляе Дзяржпагранслужба Украіны.

Падраздзяленне РУБпАК «Прайм» 5-га пагранічнага атрада працягвае наносіць кропкавыя ўдары па расейскіх пазіцыях на Курскім кірунку.

Паводле Дзяржаўнай памежнай службы Украіны, аператары баявых дронаў знішчылі адразу некалькі важных агнявых і лагістычных цэляў ворага.

У ДПСУ паведамілі, была знішчаная стартавая пазіцыя запуску варожых дронаў, знішчаныя два месцы хованкі пілотаў, чатыры бліндажы, дзве артылерыйскія пазіцыі, шэсць хованак і адзін агнявы пункт.

Памежнікі з'яўляюцца важным складнікам Сіл абароны Украіны і працягваюць абараняць дзяржаўную мяжу ва ўмовах баявых дзеянняў.

Апошнія навіны