BE RU EN

Генерал ЗША Ходжэс: Ёсць ключавы пункт у гэтай вайне

  • 31.05.2025, 13:26

Украіне трэба вярнуць над ім кантроль.

Экс-камандзір сіл ЗША ў Еўропе, генерал Бэн Ходжэс перакананы, што часова акупаваны войскамі Расеі Крым з'яўляецца «вызначальнай тэрыторыяй» у вайне РФ супраць Украіны.

Пра гэта амерыканскі генерал сказаў у інтэрв'ю «Апострофу». На яго перакананні, для расейцаў Крым застаецца найважнейшай з захопленых тэрыторый, бо гэта дазваляе ім дамінаваць у Чорным моры.

«Чаго мы не ведаем, дык гэта таго, якое месца ён займае ў прыярытэтах Генеральнага штаба. Я ўсё яшчэ мяркую, што Крым з'яўляецца вызначальнай тэрыторыяй у гэтай вайне. Гэта тое, чаго Расея хоча больш за ўсё, бо гэта дазваляе ёй дамінаваць у Чорным моры.

На яго думку, Украіне трэба зрабіць Крымскі мост непрыдатным для выкарыстання, што прывядзе да ізаляцыі паўвострава. Кантроль над паўвостравам Кіеву патрэбен у першую чаргу ў эканамічным плане.

«Я мяркую, Украіна верне кантроль над паўвостравам, бо для доўгатэрміновага аднаўлення ўкраінскай эканомікі гэта неабходна. Без Крыма Украіна не будзе мець доступу да выключнай эканамічнай зоны і ўсяго астатняга. Таму я думаю, што ў доўгатэрміновай перспектыве вяртанне кантролю над Крымам усё яшчэ важнае», - адзначыў генерал.

Апошнія навіны