WP: Пуцін праз прагнасць «правароніў» угоду з Трампам
- 31.05.2025, 10:58
Кіраўнік Крамля недаацаніў Украіну.
Пуцін выявіўся няздольныя скарыстацца дыпламатычнай магчымасцю пасля абрання прэзідэнта ЗША Дональда Трампа, каб атрымаць прэферэнцыі ў вайне ва Украіне.
Як піша аглядальнік The Washington Post Дэвід Ігнаціус, першапачаткова адміністрацыя Трампа прапанавала ўгоду, якая, здавалася, адпавядала мінімальным мэтам Пуціна: калі Расея пагодзіцца на спыненне агню, яна зможа захаваць акупаваную ёю тэрыторыю ў Крыме і чатырох іншых рэгіёнах. Больш за тое, Украіне не дазволяць уступіць у NATO пасля вайны, а санкцыі супраць Расеі будуць больш мяккія. Замест таго, каб быць выгнанцам, Пуцін стане эканамічным партнёрам Злучаных Штатаў.
«Але фанабэрысты Пуцін адпрэчыў угоду Трампа. Ён адмаўляецца прыняць спыненне агню да заканчэння перамоў аб «першапрычынах» вайны, дзе, са слоў расейскіх крыніц, ён плануе запатрабаваць абмежавання вайсковай і палітычнай незалежнасці Украіны», - піша Ігнаціус.
Аднак зараз Пуцін можа не атрымаць нічога. Расея плануе прадставіць свае ўмовы ўрэгулявання ў наступным месяцы. Яны, хутчэй за ўсё, будуць адпрэчаныя прэзідэнтам Украіны Уладзімірам Зяленскім.
«Пуцін стаў прагным. Ён думаў, што можа атрымаць больш, чым тое, што было на стале», - патлумачыў былы вядучы аналітык па Расеі ў ЦРУ Эрык Чыарамела.
Пры гэтым, калі Трамп адмовіцца ўдзельнічаць у праваленых перамовах, як ён пагражаў зрабіць, у Пуціна будуць развязаныя рукі, аднак гэта яшчэ больш аддаліць яго ад заяўленых мэт, падкрэслівае аналітык.
«Вайна працягнецца, імаверна, больш жорстка, чым раней. Гарады Украіны будуць абстраляныя ракетамі і беспілотнікамі, але і расейскія могуць быць таксама. І Пуцін будзе далей, чым калі-небудзь, ад сваёй мэты стварэння сяброўскай, прарасейскай Украіны на сваёй мяжы, у выніку атрымаўшы мацнейшую і набліжаную да Еўропы Украіну - тое, што ён хацеў прадухіліць».
Пуцін быў настроены на жорсткую пазіцыю і думаў, што абранне Трампа дазволіць яму, нарэшце, нейтралізаваць Украіну. Але гэта было памылковае меркаванне - ён перагнуў палку.
«Пасля трох гадоў вайны Пуціну нават не ўдалося ўзяць пад кантроль Данецкую вобласць, не кажучы ўжо пра краіну. У першы год вайны яго войска панесла больш страт, чым за ўсе войны з 1945 года, разам узятыя. І хоць Расея зараз перамагае, Украіна паказала, што пры падтрымцы Еўропы яна можа працягваць змагацца, прынамсі, яшчэ некалькі гадоў».
Як адзначае Ігнаціус, памылка Пуціна, як зараз, так і ў 2022 годзе, палягае ў тым, што ён недаацэньвае волю Украіны да барацьбы.
«Ідэя аб тым, што ён можа прабамбіць сабе шлях да перамогі, зламаўшы маральны дух Украіны, імаверна, памылковая. Войны так не працуюць», - падкрэслівае ён.