BE RU EN

Украінскі дрон ударыў па гатэлі з расейскімі вайскоўцамі

  • 31.05.2025, 10:22

БПЛА атакаваў акупантаў у Рыльску.

У ноч на суботу, 31 траўня, горад Рыльск у Курскай вобласці РФ атакавалі беспілотныя лятальныя апараты.

Адзін БПЛА трапіў у мясцовы гатэль, дзе, паводле папярэдніх звестак, былі раскватараваныя вайскоўцы расейскага войска, паведамляе Telegram-канал Exilenova+.

Перад гэтым мясцовыя жыхары Рыльска, а таксама Льгова і Курчатава паведамлялі ў розных пабліках аб тым, што чулі характэрныя гукі пралёту БПЛА.

У Сетку былі выкладзеныя відэа палаючага будынка, які тушаць работнікі пажарнай аховы, што прыбылі на месца.

«У Рыльску «прылёт» па месцы, дзе размяшчаліся расейскія вайскоўцы», - падкрэсліваюць аўтары тэлеграм-канала «Пепел. Курск».

Апошнія навіны