МТЗ ператвараецца ў пасмешышча
- 31.05.2025, 13:21
Завод узнагародзілі за дзіўны краш-тэст.
Фраза «Менскі трактарны завод - пераможца прафесійнага конкурсу...» інтрыгавала. Адразу захацелася ганарліва выпрастацца і прашаптаць: «Вось ён, беларускі экспартны кулак!» Ну нарэшце - падумалася - прызналі надзейнасць тэхнікі, моц рухавіка, якасць зборкі, піша «Белорусы и рынок».
Але не. Гэта не пра трактары. Гэта пра TikTok і піяр.
МТЗ стаў лаўрэатам у намінацыі «Найлепшы PR-праект у прамысловасці» на конкурсе «Прэс-служба года». Прычым не за прэс-рэлізы ці шматтомныя брашуры аб плузе новага пакалення. А за…краш-тэст сякеры і трактара. Так, вы не недачулі. Сапраўдны трактар наехаў на сякеру.
І што вы думаеце? Сякера выжыла. Пагнулася, але не трэснула. Стаічна прыняла ўдар на 4 тоны беларускай інжынерыі. А TikTok - выбухнуў. Сотні тысяч праглядаў, лавіна каментароў, і, як вынік, узнагарода - дыплом 1 ступені за праект «Краш-тэст: ТОПОРvsТРАКТОР», які ўручылі ў Маскве.
«Дзякуй кіраўніцтву завода за тое, што дазваляе рэалізоўваць самыя смелыя ініцыятывы», - падзякавала піяр-камандзе і кіраўнікам Юлія Храмцова, кіраўніца прэс-службы МТЗ.
Смеласць - гэта, напэўна, калі ты адпраўляеш на конкурс відэа, дзе твой жа трактар саступае сякеры. І перамагаеш.
Цяпер усе ведаюць:– у МТЗ трывалыя сякеры! - нават трактар МТЗ не зможа іх зламаць.