BE RU EN

Кіраўнік Нацбанка растлумачыў, чаму ўзнікаюць праблемы з абменам пашкоджаных даляраў на новыя

  • 30.05.2025, 21:57

Магчымасці ў аперацыях з замежнай валютай у беларускіх банкаў абмежаваныя.

Кіраўнік Нацбанка Раман Галоўчанка пацвердзіў, што сёння магчымасці ў аперацыях з замежнай валютай у беларускіх банкаў даволі абмежаваныя праз уведзеныя санкцыі. Пра гэта ён заявіў у інтэрв'ю тэлеканалу АНТ, паведамляе «Люстэрка».

Як растлумачыў Галоўчанка, у Беларусі, у адрозненне ад ЗША, няма ў звароце купюраў розных гадоў выпуску. Таму нельга, як у Амерыцы, без праблемаў здаць або абмяняць на навейшыя даляры хоць XIX стагоддзя.

«Раней у нас ніколі не ўзнікала такіх праблемаў, банкі акумулявалі валюту, якая з тых ці іншых прычынаў выходзіць з ужытку, мянялі яе на новую. Зразумела, што ва ўмовах санкцый у дачыненні да фінансавага сектару, банкаў Беларусі гэта стала рабіць не так проста. Гэта тое, што тычыцца старых і пашкоджаных даляраў», – растлумачыў кіраўнік Нацбанка.

Што датычыцца даляраў і іншых валютаў, якія маюць усе прыкметы плацежаздольнасці, але адносяцца да розных часовых выпускаў, на ўзроўні дзяржавы, падкрэсліў Галоўчанка, не прымалася і не будзе прымацца ніякіх абмежаванняў у прыёме або продажы такіх купюраў.

«Трэба разумець, што ва ўмовах адсутнасці такога масавага падсілкоўвання замежнай валюты мы абмежаваныя тымі банкнотамі, якія цыркулююць у краіне. І ў нас у краіне ўсе замежныя купюры, у тым ліку даляры ЗША, прымаюцца з аднолькавым коштам», – заявіў прэм'ер.

Нагадаем, на пачатку гэтага года беларусы сутыкнуліся з праблемай: абменнікі не прымалі старыя даляры. У лютым у Расеі некаторыя банкі афіцыйна сталі ўводзіць камісію за прыём даляраў старога ўзору. У Польшчы старыя даляры прымаюць з меншым курсам, чым новыя. У Беларусі такіх захадаў няма (калі купюры не пашкоджаныя), але перыядычна з'яўляліся паведамленні, што людзі сутыкаюцца з цяжкасцямі пры абмене.

Апошнія навіны