BE RU EN

Гарвард перамог у Трампа

  • 30.05.2025, 18:09

Суд дазволіў унівэрсытэту зноў прымаць замежных студэнтаў.

Федэральны суд у ЗША часова заблакаваў забарону адміністрацыі прэзідэнта Дональда Трампа на прыём замежных студэнтаў у Гарвардскі ўніверсітэт.

Пра гэта паведамляе Deutsche Welle.

Паводле звестак выдання, суддзя Элісан Бероўз заблакавала пастанову Трампа аб забароне на прыём замежных студэнтаў у Гарвард. Але канчатковая пастанова ў справе пакуль не вынесеная.

Бэроўз адзначыла, што такая пастанова дапаможа «захаваць статус-кво» Такім чынам, Белы дом пакуль не зможа ануляваць сертыфікат, які дазваляў ВНУ ажыццяўляць праграму студэнцкага абмену і прыёму замежных студэнтаў – Student and Exchange Visitor Program (SEVP).

На мінулым тыдні адміністрацыя прэзідэнта ЗША Дональда Трампа пазбавіла Гарвардскі ўніверсітэт магчымасці прымаць замежных студэнтаў.

Сярод іншага было выдадзенае распараджэнне спыніць дзеянне сертыфіката навучальнай установы на права ажыццяўляць праграму студэнцкіх абменаў.

Заўважым, што іншаземцам, якія плануюць вучыцца ў ЗША, трэба атрымаць візу класу F адзін M. Але выдаваць неабходныя дакументы для атрымання візы могуць толькі тыя ўстановы, якія сертыфікаваныя для прыёму студэнтаў і ўдзельнікаў праграмаў абмену (SEVP).

Тады ж Міністарка ўнутранай бяспекі ЗША Крысці Ноем абвінаваціла Гарвардскі ўніверсітэт «у заахвочванні гвалту, антысемітызму і каардынацыі дзеянняў з Камуністычнай партыяй Кітая».

На наступны дзень Гарвард падаў у федэральны суд Масачусэтса пазоў супраць адміністрацыі Трампа, каб абскардзіць забарону.

У той самы дзень суддзя Бэроўз часова забараніла Беламу дому ануляваць сертыфікат SEVP універсітэта.

Нагадаем, нядаўна ў Гарвардзе абвясцілі, што з восені 2025 года студэнты з сем'яў, чый прыбытак не перавышае 200 тысячаў даляраў за год, будуць вучыцца бясплатна.

Такая пастанова накіраваная на тое, каб павысіць узровень даступнасці адукацыі і падтрымку разнастайнасці студэнцкага складу.

Апошнія навіны