BE RU EN

У Менску выставілі на продаж дом за 2,5 мільёна даляраў

  • 30.05.2025, 17:44

Дзе знаходзіцца і як выглядае жытло за такія грошы.

У Менску на вуліцы Гало выставілі на продаж двухпавярховы дом без малога за 7,5 млн рублёў. Ягоная агульная плошча – амаль 551 квадратны метр, піша «Люстэрка».

«Дом, пабудаваны паводле індывідуальнага дызайнерскага праекту, з аздабленнем з прэміяльных матэрыялаў, цалкам абсталяваны ўсім неабходным для камфортнага жыцця. Продаж часткова з мэбляй. Месца не ў зоне зносу», – гаворыцца ў аб'яве.

На надзеле таксама ёсць двухпавярховы лазнева-спартовы комплекс з саўнай, басейнам, душавымі, гасцявой залай і пакоямі адпачынку. Ён злучаны з асноўным будынкам агульнай тэрасай. Зямельны надзел займае 11 сотак.

«Дом размешчаны сярод рэспектабельных пабудоваў з добрапрыстойнымі суседзямі, – паказана ў аб'яве. – Побач з надзелам ёсць цяністы сквер з шматгадовымі дрэвамі, выдатнае месца для рэлаксу або аздараўленчых шпацыраў. Вуліца пралягае за два кварталы ад аўтамабільнай магістралі – грамадскі транспарт побач, але не перашкаджае адасобленаму спакойнаму жыццю».

Жилая площадь дома, который был построен в 2001 году, — 176,9 квадратного метра.

Стоимость — 7 492 000 рублей, или 2,5 млн долларов.

Апошнія навіны