BE RU EN

Рассельгаснагляд затрымаў тры партыі беларускай малочнай прадуцыі

  • 30.05.2025, 16:38

Агульная вага грузу - амаль чатыры тоны.

На расейска-беларускай мяжы ў Пскоўскай вобласці Рассельгаснагляд затрымаў тры партыі беларускай малочнай прадукцыі. Як удакладнілі ў ведамстве, прадукты спрабавалі завезці незаконна.

Гаворыцца пра масла і стэрылізаванае пітное малако з Беларусі. Агульная вага грузу - 3,9 тоны.

На малочную прадукцыю не было ветэрынарных суправаджальных дакументаў, якія пацвярджаюць бяспеку і паходжанне прадуктаў. Да таго ж, у адной з трох машын малочныя прадукты перавозілі без халадзільнага абсталявання.

У выніку перавоз малака і масла па мытнай тэрыторыі ЕАЭС забаранілі, прадукты вярнулі на беларускую тэрыторыю.

Апошнія навіны