Байцы ГУВ выпрабавалі новую зброю супраць расейскай цэлі
- 30.05.2025, 15:45
Найноўшы дрон РФ упаў у Чорным моры.
Для адбіцця начнога нападу расейскіх беспілотнікаў на Адэскую вобласць паспяхова ўжылі распрацаваны спецыялістамі ГУВ МА Украіны пры падтрымцы замежных партнёраў мабільны зенітна-ракетны комплекс, абсталяваны ракетамі Р-73.
Пра гэта паведамляе ўкраінская выведка.
Адзначаецца, што 29 траўня пасля выяўлення расейскага дрона байцы Сіл бяспекі і абароны Украіны нанеслі ўдар па цэлі.
Варожы найноўшы рэактыўны беспілотнік, магчыма, «Дань-м», быў знішчаны: ён упаў у Чорнае мора.
«Навучанне аператараў названай сістэмы СПА правялі супрацоўнікі ўкраінскай вайсковай выведкі», – дадалі выведнікі.