У Беларусь з РФ прыбыла партыя верталётаў Мі-35М
- 30.05.2025, 15:27
Іх размесцяць у Мачулішчах.
Расейскія вайскова-транспартныя верталёты Мі-35М прыбылі ў Беларусь.
Пастаўка ажыццёўленая «ў рамках «вайскова-тэхнічнага супрацоўніцтва з Расейскай Федэрацыяй», паведаміла 30 траўня прэс-служба Міністэрства абароны.
Партыя верталётаў паступіла ў 50-ю змешаную авіяцыйную базу ў Мачулішчах пад Менскам і найбліжэйшым часам заступіць на баявое дзяжурства.
Мі-35М - гэта мадэрнізаваная версія баявога верталёта Мі-24.