BE RU EN

ЗША пакінулі флагман кітайскай авіяцыі без рухавікоў

  • 30.05.2025, 17:14

Авіяцыйная галіна КНР - пад ударам.

Прэзідэнт ЗША Дональд Трамп забараніў экспарт у Кітай ключавых амерыканскіх дэталяў і тэхналогій для рэактыўных рухавікоў. Аб гэтым паведаміла газета The New York Times.

Гэты крок можа сур'ёзна паўплываць на намаганні Кітая па развіццю ўласнай авіябудаўнічай галіны.

Са слоў дасведчанай асобы, Міністэрства гандлю ЗША прыпыніла дзеянне некаторых ліцэнзій, якія дазвалялі амерыканскім кампаніям прадаваць прадукцыю і тэхналогіі дзяржаўнай карпарацыі Commercial Aircraft Corp of China Ltd (Comac).

Comac спадзяецца на рухавікі вытворчасці GE Aerospace для сваіх самалётаў мадэлі C919. GE Aerospace вырабляе рухавікі серыі LEAP пад брэндам CFM International для кітайскага самалёта ў рамках супольнага прадпрыемства з французскай кампаніяй Safran SA.

Сам C919 з’яўляецца галоўным праектам мірнай авіяцыі Кітая. Фактычна гэтае цэлае сямейства вузкафюзеляжных сярэднемагістральных пасажырскіх самалётаў. Свой першы палёт самалёт здзейсніў у 2017 годзе. На сёння пабудаваныя, прынамсі, некалькі дзясяткаў такіх машын.

На меркаванне адмыслоўцаў, Comac назапасіла запасы рухавікоў, дастатковыя для вытворчасці дзясяткаў самалётаў у 2025 годзе, што патэнцыйна дазволіць пазбегнуць неадкладнага дэфіцыту паставак.

Апошнія навіны