BE RU EN

Кіраўнік МЗС Чэхіі востра адказаў Келагу наконт Украіны ў NATO

  • 30.05.2025, 18:55

Пашырэнне Альянсу адпавядае інтарэсам бяспекі Расеі.

Кіраўнік МЗС Чэхіі Ян Ліпаўскі адрэагаваў на заявы спецпасланніка прэзідэнта ЗША ў пытаннях Украіны Кіта Келага, які заявіў аб гатоўнасці абмяркоўваць спыненне пашырэння NATO на ўсход.

Аб гэтым ён напісаў у сацсетцы Х.

Ліпаўскі адзначыў, што пашырэнне NATO адпавядае інтарэсам бяспекі Расеі, а не наадварот.

«Пашырэнне NATO адпавядае інтарэсам бяспекі Расеі. Там, дзе Расея мяжуе з краінамі NATO, вайна не вядзецца», - напісаў Ліпаўскі.

Як паведамлялася, Кіт Келаг заявіў, што Злучаныя Штаты ўважаюць за справядлівыя асцярогі Расеі наконт пашырэння NATO і гатовыя абмяркоўваць гэта.

Апошнія навіны