BE RU EN

Выбары ў Польшчы: з'явіліся вынікі апошняга апытання

  • 30.05.2025, 11:21

Хто стане прэзідэнтам краіны?

Кандыдат у прэзідэнты Польшчы ад «Права і справядлівасці» Караль Наўроцкі лідаруе ў апошнім апытанні перад другім турам выбараў.

Аб гэтым сведчаць вынікі прэзідэнцкага апытання, праведзенага Нацыянальнай даследчай групай для Wirtualnej Polski.

Наўроцкі набірае 50,63% галасоў. За кандыдата ад «Грамадзянскай кааліцыі» Рафала Тшаскоўскага хочуць прагаласаваць 49,37% апытаных.

Сацыёлагі прыйшлі да высновы, што лёс выбараў вызначаць амаль 250 тысяч галасоў палякаў.

Нагадаем, 1 чэрвеня адбудзецца другі тур прэзідэнцкіх выбараў у Польшчы.

Апошнія навіны