BE RU EN

СМІ: У асяроддзі Пуціна прыдумалі план «змены ўлады»

  • 30.05.2025, 11:06

Хто можа стаць новым гаспадаром Крамля.

Блізкі да Уладзіміра Пуціна бізнэсовец Міхаіл Кавальчук пры падтрымцы свайго брата Юрыя апошнім часам актыўна прасоўвае свой план «змены ўлады» ў краіне. Аб гэтым піша расейскае выданне ВЧК-ОГПУ са спасылкай на некалькі крыніц.

Згодна з планам Кавальчукоў, новым прэзідэнтам Расеі павінна стаць дачка Пуціна Кацярына Ціханава.

Суразмоўцы ВЧК-ОГПУ кажуць, што Кавальчук зараз актыўна пераконвае ў тым, што гэты план адзіна правільны.

Са слоў крыніц, у размовах называецца 2026 год як час, калі Пуцін можа ўзняць пытанне аб новым прэзідэнце. Кавальчук намагае, што менавіта Ціханава павінна стаць пераемнікам. Пры гэтым мяркуецца, што яна будзе балатавацца як незалежны кандыдат.

Апошнія навіны