«Крэсла Лукашэнкі давядзецца абсталяваць кіслароднай маскай»
- 30.05.2025, 9:34
Відэа з нарады дыктатара выклікала новыя чуткі аб праблемах са здароўем.
На апублікаваных кадрах нарады з урадам бачна, што Лукашэнка пакутуе ад дыхавіцы нават падчас сядзячай гутаркі з чыноўнікамі - раней такія сімптомы выяўляліся ў яго толькі пры выступах стоячы.
«Відавочна, што план «памерці на троне» ўступіў у заключную фазу, і крэсла, магчыма, неўзабаве давядзецца абсталяваць кіслароднай маскай», – іранізуюць усетцы.