Прэм'ер Партугаліі захаваў пасаду
- 29.05.2025, 21:55
Луіш Мантэнегру ўзначаліць урад меншасці.
Прэзідэнт Партугаліі Марсэлу Рэбелу дэ Соўза пастанавіў прызначыць прэм'ер-міністрам лідара правацэнтрысцкага блоку «Дэмакратычны альянс» Луіша Мантэнегру пасля датэрміновых парламенцкіх выбараў.
Сваю пастанову ён абвесціў увечары ў чацвер, паведамляе «Еўрапейская праўда».
Марсэлу Рэбелу дэ Соўза заявіў, што прызначыў Мантэнегру кіраўніком ураду Партугаліі з улікам вынікаў выбараў у парламент і «выслухаўшы палітычныя партыі, прадстаўленыя ў ім».
«Прызначэнне і інаўгурацыя ўраду адбудуцца пасля публікацыі канчатковых вынікаў выбараў і ўстаноўчага сходу новага склікання Асамблеі Рэспублікі», – гаворыцца ў паведамленні прэзідэнцкага палаца.
Правацэнтрысцкі «Дэмакратычны альянс» Мантэнегра атрымаў 91 месца ў 230-мясцовым аднапалатным парламенце, у тым ліку два месцы паводле вынікаў галасавання за мяжой.
Хоць ён атрымаў больш месцаў, чым у 2024 годзе, яму зноў не стае большасці, неабходнай для заканчэння доўгага перыяду нестабільнасці. Таму чакаецца, што Мантэнегра ўзначаліць урад меншасці.
Між тым ультраправая партыя Chega апярэдзіла сацыялістаў і ўпершыню стала галоўнай апазіцыйнай партыяй у парламенце Партугаліі.