Вызначаны фаварыт фіналу Лігі чэмпіёнаў
- 29.05.2025, 20:26
«ПСЖ» ці «Інтэр»?
31 траўня адбудзецца фінал галоўнага еўракубка – Лігі чэмпіёнаў. У ім згуляюць французскі «ПСЖ» і італьянскі «Інтэр».
Сустрэча пройдзе ў Мюнхене на стадыёне «Альянц Арэна» і пачнецца а 22-й паводле Менска.
Букмекеры ўважаюць за фаварыта французскі клуб. На перамогу «ПСЖ» у асноўны час можна зрабіць стаўку з каэфіцыентам 2.25.
Шанцы італьянцаў ацанілі каціроўкай 3.60, а нічыя паводле вынікаў 90 хвілінаў матчу ідзе за 3.50.
Паставіць на поспех парыжанаў з улікам магчымых авертайму і серыі пенальці можна за 1.65, а на тое, што трафей над галавой паднімуць гульцы «Інтэра», прапануюць каэфіцыент 2.40.
Аналітыкі не ўпэўненыя ў тым, што гульня будзе дзейснай. На ТБ 2.5 галы можна паставіць за 1.94, а зваротны зыход ідзе за 1.96. На тое, што абедзве каманды заб'юць, даступны заклад з каэфіцыентам 1.71.