BE RU EN

Зяленскі зрабіў рэзкую заяву пра гульні з «мемарандумам»

  • 29.05.2025, 20:14

Расея марудзіць час і падманвае.

Прэзідэнт Украіны Уладзімір Зяленскі заявіў, што Расейская Федэрацыя робіць усё для таго, каб задоўжыць вайну і сарваць перамовы.

Пра гэта ён заявіў падчас вечаровага звароту.

«Расея задоўжвае вайну і робіць усё, каб проста падмануць краіны, якія яшчэ спрабуюць уплываць на Маскву словам, а не ціскам. Словы з Масквой не працуюць. Нават так званы “мемарандум”, які яны абяцалі і нібыта больш за тыдзень рыхтавалі, да гэтага часу ніхто не бачыў», – сказаў Зяленскі.

Паводле ягоных словаў, Расея не перадала свой «мемарандум» не толькі Украіне, а Турцыі – краіне, якая прымала першую сустрэчу. Прэзідэнт адзначыў, што расейцы абяцалі абсалютна супрацьлеглае, у тым ліку і Злучаным Штатам Амерыкі і Дональду Трампу.

«Чарговы расейскі падман. Усё яны робяць, каб сустрэчы былі пустыя. І гэта яшчэ адна прычына, каб былі дастатковыя санкцыі – дастатковы ціск на Расею. Быў даклад сёння галоўнага камандзіра Сырскага пра фронт і па нашу дальнабойную актыўнасць на тэрыторыі Расеі. Дзякуй нашым хлопцам за трапнасць. І гэта абсалютна справядліва – менавіта ў Расеі павінны адчуваць, што такое вайна, каб было жаданне займацца дыпламатыяй», – падкрэсліў Зяленскі.

Апошнія навіны