УСУ падбілі расейскую станцыю РЭБ «Барысаглебск-2»
- 29.05.2025, 19:13
Відэафакт.
Байцы 413-га батальёна «Рэйд» Сілаў беспілотных сістэмаў выявілі і падбілі станцыю са складу расейскага комплексу радыёэлектроннай барацьбы РБ-301Б «Барысаглебск-2».
Відэа баявой працы было абнародаванае на канале батальёну.
Адзначаецца, што цэль падбілі з адлегласці блізу 70 км.
Гэтая станцыя ўважаецца за адзін з ключавых сродкаў РЭБ у арсенале расейскіх акупантаў, што робіць яе прыярытэтнай цэллю.