З пачатку года страты расейскіх акупантаў ва Украіне перавысілі 190 тысячаў
- 29.05.2025, 19:03
Лік назваў галоўны камандзір УСУ.
З пачатку 2025 года Расея страціла амаль 200 тыс. акупантаў у вайне супраць Украіны.
Пра гэта паведаміў галоўны камандзір УСУ Аляксандр Сырскі, гаворыцца ў тэлеграм-канале Генштаба УСУ.
«Страты расейскіх акупантаў з пачатку года перавысілі 190 тысячаў чалавек (194 140). Сілы абароны Украіны прадаўжаюць эфектыўную баявую працу, знішчаючы ворага», – сказана ў паведамленні.
Сырскі падзякаваў абаронцам за штодзённую барацьбу і адстойванне свабоды і незалежнасці Украіны.