BE RU EN

Reuters: У тарыфнай палітыцы Трампа адбыўся новы паварот

  • 29.05.2025, 16:29

Вытворцы мікрасхем, банкі і аўтапрамысловасць перамаглі.

Рашэнне Гандлёвага суда ЗША часткова заблакавала ключавыя тарыфныя ініцыятывы прэзідэнта ЗША Дональда Трампа і прызнала перавышэнне яго паўнамоцтваў. Гэта стала кароткачасовым палягчэннем для фінансавых рынкаў, піша агенцтва Reuters (пераклад - сайт Charter97.org). Аднак, на думку аналітыкаў, нявызначанасць у сусветнай эканоміцы захоўваецца.

Сярод краін — найбуйнейшых гандлёвых хаўруснікаў ЗША — каментаваць рашэнне адмовіліся як Нямеччына, так і Еўракамісія, спаслаўшыся на судовае разбіральніцтва. "Мы спадзяемся на ўзаемавыгаднае супрацоўніцтва паміж ЕЗ і ўрадам ЗША", - заявілі ў міністэрстве эканомікі Нямеччыны.

На фоне навін умацаваўся даляр ЗША, выраслі і ф'ючэрсы на асноўныя фондавыя індэксы Уол-стрыт - больш чым на 1,5%. Найбольшую выгаду атрымалі акцыі вытворцаў чыпаў, банкаў, аўтаканцэрнаў і люксавых брэндаў, якія раней пацярпелі ад тарыфных узрушэнняў.

Судовае рашэнне ўдарыла па адной з цэнтральных эканамічных стратэгій Трампа - выкарыстоўваць тарыфы як інструмент ціску ў міжнародных перамовах. Нягледзячы на пададзеную апеляцыю, эксперты мяркуюць, што паўза ў тарыфнай палітыцы можа даць краінам накшталт Японіі падставу адкласці заключэнне новых угодаў.

Гандлёвая вайна Трампа выклікала сур'ёзныя ўзрушэнні для шырокага кола вытворцаў: ад аўтамабіляў да абутку: павысіліся кошты на сыравіну, парушыліся ланцужкі паставак, кампаніі адмовіліся ад гадавых прагнозаў. Некаторыя міжнародныя карпарацыі разглядаюць магчымасць пераносу вытворчасці ў ЗША, каб зменшыць страты.

Эксперты папярэджваюць: нягледзячы на аптымізм, валацільнасць на рынках захаваецца.

Апошнія навіны