Форвард "Манчэстэр Юнайтэд" гатовы да зніжэння зарплаты дзеля пераходу ў «Барселону»
- 29.05.2025, 16:05
Рэшфард гатовы пайсці на значныя фінансавыя саступкі.
Форвард «Манчэстэр Юнайтэд» Маркус Рэшфард сур'ёзна настроены змяніць клуб падчас летняга трансфернага акна. Як паведамляе Diario Sport, ангелец імкнецца апынуцца ў "Барселоне".
Адзначаецца, што пасля сустрэчы спартыўнага дырэктара "блаўгранас" Дэку з прадстаўнікамі гульца верагоднасць трансферу істотна ўзрасла. Рэшфард гатовы пайсці на значныя фінансавыя саступкі - у прыватнасці, пагадзіцца на зніжэнне заробку і прыняць любыя ўмовы каталонцаў, нават без гарантый гульнявой практыкі.
Нягледзячы на фінансавыя абмежаванні, якія робяць немагчымай афіцыйную рэгістрацыюгульца, у "Барселоне" могуць быць змены да пачатку новага сезона. Найбольш рэальны сцэнар - арэнда з опцыяй выкупу, пры гэтым частка зарплаты гульца працягне выплачваць «Манчэстэр Юнайтэд».
Манкуніянцы зацікаўлены ў паўнацэнным продажы гульца, аднак сам Рэшфард, відаць, заняў жорсткую пазіцыю: "або Барса, або нічога". У такім выпадку кампрамісны варыянт паміж клубамі выглядае магчымым.