Як часта беларусы могуць прывозіць алкаголь з-за мяжы
- 29.05.2025, 16:02
Растлумачылі ў Дзяржаўным мытным камітэце.
«Пра тое, што без пошлін ўвозіць у краіну можна не больш за 3 л. алкаголю, я ведаю. А як часта можна гэта рабіць? Кожны раз, як пераязджаеш мяжу?» - спытаў у «АіФ» жыхар Маладзечна.
Не зусім. Як растлумачылі ў Дзяржаўным мытным камітэце, паўналетнім фізічным асобам дазваляецца без пошлін увозіць у краіну не больш за 3 л. алкаголю з утрыманнем спірту больш чым 0,5 адсотк адзін раз у сем каляндарных дзён, таму пры больш частым перасячэнні граніцы трэба ўлічыць гэты нюанс.
Пры разліку частаты перамяшчэння праз мяжу пачаткам перыяду лічыцца 00.00 гадзін каляндарнага дня, у які быў ажыццёўлены папярэдні ўезд.