Расея пачала закупляць бульбу ў Манголіі
- 29.05.2025, 15:04
У краіне рэкордны дэфіцыт.
Сутыкнуўшыся з дэфіцытам і значным ростам коштаў бульбы, Расея ўпершыню звярнулася да закупаў «другога хлеба» ў Манголію. У красавіку-траўні ў Бурацію з суседняй дзяржавы завезлі больш за 4 тысячы тон бульбы, паведамляе выданне «Байкал-Daily». Дырэктар мясцовага аддзялення «Рассельгасцэнтра» Намжыл Мардваеў адзначыў, што гэтая навіна пакінула «цяжкае ўражанне», бо ў Бураціі бульбу вырошчваюць ужо больш за 300 гадоў, тады як у Манголіі пачалі гэта рабіць толькі ў 1960-х, а найбольш прадуктыўна — у 2000-х». «Манголы стагоддзямі вазілі ўсю бульбу ад нас», — падкрэсліў Мардваеў.
Але цяпер, з ягоных слоў, у суседняй краіне вырошчванне бульбы знаходзіцца на іншым узроўні ў параўнанні з Расеяй. Пры гэтым, акрамя новай сучаснай тэхнікі, у Манголіі выкарыстоўваюць шмат старых савецкіх машын, якія былі вывезеныя ў тым ліку з Бураціі коштам металалому. «І вось гэтыя хлопцы, якія яшчэ ўчора пачалі вырошчваць бульбу, цяпер прадаюць яе нам. Сапраўды шляхі Гасподнія неспазнаныя», - сказаў на заканчэнне дырэктар мясцовага «Рассельгасцэнтра».