У дворыку БНТУ памёр выкладчык, за якім гналася міліцыя
- 29.05.2025, 14:01
Мужчына прабег 300 метраў і ўпаў.
Як паведамляюць мінскія паблікі, выкладчык Беларускага нацыянальнага тэхнічнага ўніверсітэта паспрабаваў уцячы ад супрацоўнікаў міліцыі, якія яго затрымлівалі.
Аднак праз 300 метраў упаў і памёр.
Афіцыйныя каментары наконт здарэння пакуль адсутнічаюць.