Reuters: NATO запытвае дадатковае вайсковае ўзмацненне ў Нямеччыны
- 29.05.2025, 11:44
Альянс мае намер павялічыць колькасць сваіх войск на 50%.
NATO мае намер запытаць у Нямеччыны дадатковае вайсковае ўзмацненне - 7 новых брыгад (амаль 40 тысяч вайскоўцаў) у рамках абноўленых мэт па нарошчванні ўзброеных сіл, паведамляе Reuters са спасылкай на крыніцы (пераклад - сайт Charter97.org).
Гэта ініцыятыва стане часткай новай стратэгіі NATO па ўмацаванні абараназдольнасці на фоне росту пагрозы з боку Расеі.
Паводле інфармацыі адной з высокапастаўленых вайсковых крыніц, агульная колькасць брыгад, якія павінны падаць краіны-сябры NATO, павялічыцца прыкладна на 50% ад існай колькасці - 80 брыгад.
У 2021 годзе Нямеччына ўжо пагадзілася перадаць 10 брыгад да 2030 года. Цяпер у Нямеччыне сфармаваныя 8 брыгад, дзявятая фармуецца ў Літве і павінна быць гатовая да 2027 года.
Кіраўнікі дзяржаў NATO рыхтуюцца ўзгадніць павелічэнне выдаткаў на абарону з 2% да 5% ВУП (3,5% - на абарону, 1,5% - на агульную бяспеку) на чэрвеньскім саміце ў Гаазе. Нямеччына ўжо падтрымала гэты план і зняла частку бюджэтных абмежаванняў для павелічэння вайсковых выдаткаў.
Генінспектар Бундэсвэра Карстэн Броер даручыў цалкам укамплектаваць войскі да 2029 года — датуль, паводле прагнозаў NATO, Расея можа аднавіць свае ўзброеныя сілы да ўзроўню, неабходнага для магчымай атакі на тэрыторыю Альянсу.