Байцы УСУ паспяхова штурмавалі пазіцыю УС РФ
- 29.05.2025, 10:44
Праціўнік удвая перасягаў у колькасці.
Байцы 424 асобнага штурмавога палка УСУ «Скала» штурмавалі пазіцыі расейцаў на адным з адцінкаў фронту. Вораг удвая перасягаў іх у колькасці, аднак, украінскім абаронцам удалося яго адолець.
Пра гэта паведамілі ў тэлеграм-канале палка і выклалі відэа бою.
«Момант штурму, які трэба бачыць», - падпісалі яго ў 425 АШП «Скала».
На размешчаным відэа бачна, як двое штурмавікоў «Скалы» прабраліся на пазіцыі ворага і атакавалі. Бліндаж расейцаў закідалі гранатамі, у выніку чаго былі ліквідаваныя пяцёра расейскіх акупантаў.
Пасля байцы палка зладзілі засаду на двойку ворагаў у антыдронавых плашчах, а яшчэ аднаго знішчылі на наглядальным пункце. Таксама дзясятак акупантаў знішчылі пілоты падраздзялення.