BE RU EN

Вальфовіча закранулі заявы, што ў Беларусі няма расейскай ядзернай зброі і "Арэшніка”

  • 28.05.2025, 20:49

Раней Лукашэнка атрымаў ад РФ куст замест “Арэшніка".

Праца для размяшчэння ў Беларусі расейскага ракетнага комплексу "Арэшнік" нібыта ідзе, а тыя, хто думае, што гэта блеф, — “Хай цешаць сябе надзеямі”, заявіў дзяржсакратар Рады бяспекі Аляксандр Вальфовіч.

- Праца ў гэтым кірунку (размяшчэнне “Арэшніка”. — заўвага рэд.) ідзе. Заявы шэрагу службовых асоб Украіны і іншых кіраўнікоў, што гэта блеф, што нічога гэтага няма... хай цешаць сябе надзеямі, — заявіў Аляксандр Вальфовіч (цытата з дзяржагенцтва БелТА). - Мы ўпэўненыя, што робім. Гэта зброя будзе перш за ўсё надзейным адпорам любой агрэсіі.

Раней кіраўнік Службы замежнай выведкі Украіны Алег Івашчанка заявіў, што Беларусь не атрымала ад Расеі ядзернай зброі, як сцвярджалі расейскія і беларускія прапагандысты.

Ён адзначыў, што ў нашай краіне носьбіты ёсць (самалёты, аператыўна-тактычны ракетны комплекс), “але самой ядзернай зброі ў Беларусі няма”.

- Лукашэнка кажа, што да канца года ў іх будзе “Арэшнік”. Але гэта відавочна прыняцце жаданага за сапраўднае. На сённяшні дзень — нічога такога няма, і малаверагодна, што з'явіцца.

Як паведамляў Charter97.org, раней расейцы зняважылі Лукашэнку і перадалі яму куст замест “Арэшніка”.

Апошнія навіны