BE RU EN

Еўразвяз зняў санкцыі з Сірыі

  • 28.05.2025, 20:35

Але пашырыў супраць сям'і Башара Асада.

Еўразвяз зняў санкцыі з Сірыі. Пастанова тычыцца як дзяржавы, так і банкаў, ключавых прадпрыемстваў і медыя, гаворыцца ў сераду ў паведамленні на сайце Рады ЕЗ.

У той жа час блок пашырыў санкцыйны спіс супраць людзей і прадпрыемстваў, якія ЕЗ разглядае як звязаныя са зрынутым рэжымам Башара Асада. Пад абмежаванні могуць трапіць усе афіцэры сірыйскага войска, якія служылі за Асадам, у рангу ад палкоўніка і вышэй, усе супрацоўнікі спецслужбаў Сірыі з 2011 да снежня 2024 года, міністры таго ж перыяду, сямейнікі Асада і ўплывовай сям'і Махлуф.

Пра пастанову зняць санкцыі ЕЗ паведаміў 20 траўня. Кіраўніца замкежнапалітычнага ведамства звязу Кая Калас заявіла, што краіны ЕЗ хочуць дапамагчы сірыйскаму народу «пабудаваць новую, інклюзіўную і мірную Сірыю».

Раней у траўні аб падрыхтоўцы скасавання санкцый супраць Сірыйскай эканомікі заявіў прэзідэнт ЗША Дональд Трамп. Гэтая пастанова яшчэ не фармалізаваная.

Апошнія навіны